Кандыдат у прэзідэнты Украіны Юлія Цімашэнка заяўляе, што ёсць два шляхі вырашэння сітуацыі на Усходзе краіны.

Пра гэта яна заявіла ў пятніцу на брыфінгу ў Данецку.

«Ёсць два шляхі. Прыняць усе неабходныя законы і змены ў канстытуцыю, якія дадуць магчымасць украінцам адчуць гармонію, разуменне, адзінства. Гэта істотнае ўзмацненне мясцовага самакіравання, уключаючы права выбіраць органы мясцовай улады, фінансавая самастойнасць нашых рэгіёнаў, рашэнне моўнага пытання метадам, прымальным для Усходу і Захаду — прадастаўленне расейскай мове больш моцнага статусу», — сказала Цімашэнка.

Яна не ўдакладніла, пра які менавіта статус ідзе гаворка.

«Другі шлях — сваё палітычнае рашэнне павінна прыняць Расія. Яна павінна адклікаць ўсе свае падраздзяленні з тэрыторыі Украіны», — падкрэсліла Цімашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?