Расія патрабуе, каб у першую чаргу былі раззброеныя «Правы сектар» і прыхільнікі Майдана. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МЗС Расіі.
«Відавочна, што, калі мы гаворым аб раззбраенні, маецца на ўвазе, перш за ўсё, канфіскацыя зброі ў баявікоў «Правага сектара»і іншых прафашысцкіх груповак, якія ўдзельнічалі ў лютаўскім перавароце ў Кіеве. Тыя ж самыя прыхільнікі «майдана» павінны ў першую чаргу вызваліць захопленыя імі дзяржаўныя ўстановы і іншыя аб'екты ва ўкраінскай сталіцы і заходніх рэгіёнах», — падкрэсліваюць у ведамстве.
Як гаворыцца ў заяве, сэнс сустрэчы ў Жэневе заключаўся ў тым, каб «паслаць Кіеву ясны сігнал, што стабілізаваць становішча можна толькі праз запуск паўнавартаснага дыялогу з рэгіёнамі, асабліва з тымі, дзе пераважаюць рускамоўныя жыхары, да чыйго меркавання цэнтральнай улады пара прыслухацца. Гэта ў поўнай меры адносіцца і да правядзення даўно наспеўшай канстытуцыйнай рэформы, якая павінна быць інклюзіўнай, транспарэнтнай і падсправаздачнай,» — патлумачылі ў МЗС РФ.