У Беларусi 5 лiстапада рэзка пахаладае, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Яна адзначыла, што следам за чарговым атлантычным цыклонам, якi змяшчаецца праз краiны Балтыi на ўсход, на Беларусь накiруюцца халодныя паветраныя масы арктычнага паходжання. Тэмпература паветра ў начныя гадзiны панiзiцца да адмоўных значэнняў, а ўдзень будзе вагацца ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў. Паводле папярэднiх прагнозаў, уначы 5, 6 i 7 лiстапада тэмпература паветра можа скласцi мiнус 2—7 градусаў, месцамi да 10 градусаў марозу. У асобных раёнах не выключаны мокры снег.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0