70 гадоў таму, 1 лістапада 1937 году, у Гомелі былі расстраляныя 56 чалавек, сьвятароў і простых вернікаў. Усе яны праходзілі па справе 12270 пра так званую «контрарэвалюцыйную арганізацыю царкоўнікаў». Верагодна, рэпрэсаваных забілі ва ўрочышчы «Батуліншчына» каля вёскі Кантакузаўка , што пад Гомелем. Там сёлета ў траўні пошукавым батальёнам былі праведзеныя раскопкі масавых пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

5 кастрычніка на гэтым месцы быў усталяваны паклонны крыж і праведзенае задушнае богаслужэньне.

Паводле www.minds.by

Глядзі яшчэ:
У гомельскіх Курапатах зьбіраюцца паставіць мікрараён
Загаварылі сваякі ахвяр сталінскіх рэпрэсій, расстраляных пад Гомелем

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0