Напярэдадні Вялікадня ў пякарні пры мінскім Свята-Елісавецінскім манастыры — гарачыя дні. Круглыя суткі тут выпякаюць і ўпрыгожваюць святочныя кулічы.

Пекар Артур Сітнікаў ледзь знайшоў некалькі хвілін для інтэрв'ю: «Працуем у дзве змены: 12 гадзін — дзённая, 12 гадзін — начная. Выпякаем штодзённа каля дзвюх тысяч кулічоў. Нас каля дваццаці чалавек. Работы непачаты край, печ круглыя суткі працуе, каб закрыць патрэбы ў святочных хлябах. У нас вельмі вялікі прыход, і на Вялікдзень у манастыр прыйдзе шмат народа».

У манастырскай пякарні выпякаюцца кулічы розных відаў: «Манастырскі», «Дамашні», «Аматарскі», «Святочны». Але, паводле слоў Сітнікава, могуць адрознівацца рэцэптуры, розным бывае афармленне, колеравая кампазіцыя, а сутнасць куліча не мяняецца. Гэта галоўны сімвал Вялікадня.

Да свята, якое сёлета праваслаўныя і католікі адзначаюць 20 красавіка, мінскімі хлебазаводамі будзе пастаўлена ў магазіны сталіцы больш чым 180 тон кулічоў і кексаў. Асвячэнне кулічоў, яек і іншых велікодных страў у храмах і касцёлах Мінска пачнецца сёння, 19 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?