Згодна са шматвяковай традыцыяй, пасля рэзурэкцыйнай святой Імшы, якая звычайна цэлебравалася вельмi рана ў нядзелю, адбывалася цырымонiя асвячэння ежы на святочны стол. Вяртаючыся дадому, сям’я сядала за ўрачыстае снеданне, якое, як i сама ежа, называлася «свячонае».

Аднак яшчэ да вайны, асаблiва ў вясковых парафiях, у касцёл iмкнулiся па-ранейшаму прывезцi ў вялiкiх кошыках усё, што збiралiся выставiць дома на святочнае нядзельнае снеданне. Сёння ж асвячаюць толькi выбраныя стравы.

У велiкодным кошыку, звычайна плеценым з лазы, традыцыйна знаходзяцца: яйкi — сiмвал новага жыцця, звычайна фарбаваныя (г. зв. «крашанкі») або маляваныя (г. зв. «пiсанкi»); велiкоднае ягня — загадзя прыгатаванае з масла або цеста ў адмысловых формах, пазней — з цукру або шакаладу, з харугвай, на якой напiсана «Аллелюя», што сiмвалiзуе ахвярную смерць i ўваскрасенне Езуса Хрыста; соль — як сімвал «солi зямлi».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?