У Харкаве затрымалі і на два месяцы ўзялі пад варту аднаго з арганізатараў прарасейскіх мітынгаў Канстанціна Далгова.

Пра гэта паведамілі УНІАН яго паплечнікі.

Па іх звестках, Далгова затрымалі ўчора, 19 красавіка, у цэнтры Харкава, пасля гэтага яго адвезлі дадому, дзе правялі ператрус. Ўвечары 19 красавіка Далгова даставілі ў Кіеўскі раённы суд Харкава для абрання меры стрымання.

Паводле папярэдняй інфармацыі, актывіста падазраюць у наўмысным знішчэнні або пашкоджанні чужой маёмасці, якое пацягнула страты ў буйных памерах, здзейсненае шляхам падпалу.

Суддзя абраў Далгову меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай тэрмінам на 2 месяцы. Таксама былі вызначаны заклад у памеры 600 тыс. грывень (53 тыс. даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0