За лічаныя гадзіны хэштэг # ВизиткаЯроша ўвайшоў у сусветныя трэнды.
Сёння расійскія СМІ паведамілі пра сутыкненні на адным з блокпастоў сепаратыстаў у Славянску. Нібыта стральбу адкрылі невядомыя, якія пад'ехалі на некалькіх машынах. Паведамляецца аб загінуўшых як з боку тых, хто нападаў, так і з боку ўдзельнікаў сепаратысцкага руху. У паведамленнях гаварылася, што сепаратыстам удалося захапіць дзве машыны — у іх была знойдзена сімволіка «Правага сектара» і зброя, якая не стаіць на ўзбраенні ўкраінскай арміі. Таксама, паводле паведамленняў расійскіх СМІ, у спаленай машыне была знойдзеная візітоўка лідара «Правага сектара» Дмытра Яраша.
У сваю чаргу ў СБУ заявілі, што ў Славянску не было ніводнай арганізацыі, акрамя саміх расейскіх дыверсантаў і прадстаўнікоў крыміналітэту, якіх падтрымліваюць і ўзбройваюць афіцэры ГРУ ВС РФ, а ўкраінскія эксперты схіляюцца да меркавання, што Расія такім чынам стварае нагоду для ўварвання. Дзіўны напад на блокпост не застаўся незаўважаным і ў асяроддзі блогераў. У сацыяльных сетках нават з'явіўся спецыяльны хэштэг (ключавое слова са знакам # у пачатку) #ВизиткаЯроша, які імкліва ўвайшоў у сусветныя трэнды Твітара. Прапануем вам падборку фотожабаў і твітаў на тэму #ВизиткаЯроша.
А вось некалькі жартаў ад карыстальнікаў сацсетак пра «візіткуяраша»:
- Будзеце разлічвацца гатоўкай?
- Не, #ВизиткаЯроша.
#ВизиткаЯроша памагае ад урокаў, прыносіць кішміш і няшмяш.
Нават не ведаю, што большы цуд: дабратворны агонь у Ерусаліме ці #ВизиткаЯроша у Славянску.
«Гары Потар і #ВизиткаЯроша».
Каля месца падзення тунгускага метэарыта была знойдзеная #визиткаяроша.
Рускія вучоныя ў Антарктыдзе знайшлі сакрэтны нямецкі бункер. Дзверы былі заблакаваныя, але стары тэрмінал прыняў візітоўку Яраша.