У Славянску сепаратысты захапілі актывістку Еўрамайдану, «жаночай сотні Майдану» Ірму Крат.

Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведамілі інфармаваныя крыніцы — відавочцы падзей.

Па дадзеных крыніц, сепаратысты абвінавачваюць Крат у «катаваннях антымайданаўцаў і расстрэле «Беркута».

Журналістаў прывялі да Ірмы Крат, у якой быў кулёк на галаве, і, паказаўшы на яе, заявілі, што ў яе была «жаночая сотня» на Майдане, а ў Славянск яна прыехала, «каб шкодзіць».

Пасля гэтага Крат забралі ў невядомым кірунку.

Як паведаміла Крат у каментары расейскаму тэлеканалу LifeNews, яна прыехала ў Славянск як журналіст, «асвятляць падзеі».

«Мяне затрымалі за тое, што я нібыта выступіла супраць рэферэндуму. Але гэта здагадкі. Я прыехала ў Славянск, каб распавесці аб'ектыўную карціну», - адзначыла яна.

Разам з тым журналіст Сямён Шустэр, які знаходзіцца ў Славянску, размясціў у сваім Twitter'ы кароткі відэаролік з Ірмай Крат (журналістам не далі магчымасці з ёй пагутарыць).

«Гэта ўсё, што ў мяне ёсць… Дапамажыце звязацца з яе сям'ёй, сябрамі», - адзначыў ён.

У апісанні да відэа гаворыцца: «Ірма Крат, украінскі актывіст з Кіева, затрыманая для допыту сепаратыстамі на ўсходзе Украіны. Па стане на 20 красавіка знаходзіцца ў штаб-кватэры Службы бяспекі Украіны ў Славянску. Камандзір сепаратыстаў заявіў, што яна падазраецца ў злачынствах, у т. л. катаваннях. Яе выкрадальнікі не дазвалялі ёй гаварыць з прэсай».

Перад гэтым ён паведаміў, што сілавікі-сепаратысты «паказалі нам «агента з Майдана», якога яны злавілі — маладая жанчына ў светлым паліто».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?