Забойствы ў Славянску падобныя да правакацыі Германіі супраць Польшчы напярэдадні Другой сусветнай вайны. Пра гэта піша на сваёй старонцы ў Facebook былы намеснік кіраўніка ўрада Расіі Альфрэд Кох.

«Ананімнасць велікодных трупаў у Славянску (горад маленькі — няўжо за цэлы дзень сваіх не пазналі?) прымушае ўзгадаць знакамітую аперацыю «Кансервы», ажыццёўленую таткам Мюлерам ў канцы жніўня 1939 года.

Гэта калі ён апрануў асуджаных на смерць крымінальнікаў у нямецкую вайсковую форму, іх расстралялі, а трупы падкінулі на радыёстанцыю ў Глівіцах. Потым Польшчу абвінавацілі ў забойстве нямецкіх салдат. Гэты глівіцкі інцыдэнт паслужыў апраўданнем нападу на Польшчу 1 верасня», — заяўляе Кох.

«Дайце прозвішчы забітых. Пакажыце пахаванне. Дайце інтэрв'ю з несуцешнымі сваякамі ў Славянску. Пакажыце сяброў, якія раскажуць, якімі добрымі хлопцамі былі забітыя бандэраўскім звяр'ём апалчэнцы. Словам, пакажыце ўсё тое, што звычайна наша скрыня ў такіх выпадках паказвае.

Чагосьці я неяк напружваюся… Нешта мне здаецца, што дзесьці ў іншым месцы цяпер галосяць жонкі і маці… Не ў Славянску… Хутчэй, у Піцеры. Мяркуючы па «парэбрыку», — рэзюмуе ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0