Трагедыя адбылася 18 красавіка ў Краснасельскім раёне Санкт-Пецярбурга. 17-гадовы Аляксандр выкінуўся з акна кватэры на 4 паверсе, прайграўшы ў камп'ютарнай гульні, паведамляюць інфармагенцтвы. З цяжкімі траўмамі яго прывезлі ў бальніцу. Там ён памёр.

Бабуля Аляксандра ў момант суіцыду знаходзілася ў кватэры. Яна бачыла, як унук гуляў на камп'ютары, затым раптам раззлаваўся, разбіў манітор, выбег у кухню і выскачыў з акна. Старая жанчына не дала рады яго стрымаць.

Сябры нябожчыка кажуць, што ён захапляўся анлайн-гульнямі World of Tanks і Dota і быў вельмі эмацыйны ў гульні. У юнака былі праблемы з вучобай — яго адлічылі з машынабудаўнічага тэхнікума.

Паліцыя праводзіць расследаванне. Следчымі органамі распачата крымінальная справа па артыкуле «Давядзенне да самагубства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?