Японскія банкіры не спяшаюцца цалкам сыходзіць з расейскага рынку з-за санкцый, аднак пачалі скарачаць укладанні ў Расею, піша газета «Ведомості» са спасылкай на брытанскую The Financial Times.

Японскія банкі праяўляюць асцярожнасць, бо баяцца быць уцягнутымі ва ўкраінскае пытанне, распавядае топ-менеджар аднаго з японскіх банкаў: «Яны не хочуць, каб іх аштрафавалі за парушэнні».

Пры гэтым, як таксама распавядаюць японскія банкіры і менеджары, дзеянне санкцый накіравана не толькі на чыноўнікаў і бізнэсменаў з ліку «сяброў Пуціна», але і на расійскі рынак у цэлым.

Так, два найбуйнейшыя банкі краіны — Sumitomo Mitsui Banking Corporation ( SMBC ) і Bank of Tokyo Mitsubishi UFJ (BTMU) — за апошнія некалькі тыдняў скарацілі бізнэс у Расеі.

SMBC ў апошнюю хвіліну выйшаў з пагаднення па экспартным фінансаванні для «Металаінвест» Алішэра Усманава і замарозіў новыя крэдытныя лініі Gunvor, так як ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да аднаго з заснавальнікаў кампаніі — Генадзя Цімчанкі. Gunvor, праўда, усё яшчэ вядзе перамовы з SMBC, пішуць «Ведомості» са спасылкай на свае крыніцы.

Па словах расійскага дзяржбанкіра, банкі ЗША таксама адмаўляюцца ад новых дамоваў: «Наша доля рынку павялічылася вельмі моцна, ніколі яшчэ попыт не быў гэтак вялікім». Топ-менеджар буйнога банка ЗША кажа, што перагледзеў ўсе рызыкі на Расію і цяпер «больш абачлівы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?