З часоў Студзеньскага паўстання 1863—64 гг. мінула больш за 150 год, але падзеі таго часу і сёння выклікаюць жывыя спрэчкі.

Памяць аб тых падзеях даўно стала старажытнасцю для суседніх краін, але не для Беларусі. Па сёння, ідэалагічны погляд пераважае над навуковым, але ці можна сказаць што апошні існуе?

На чым палягае загадка Студзеньскага паўстання? Чым жа яно было насамрэч і якім чынам ацэнкі тых падзей вызначаюць будучыню Беларусі?

Кім быў Канстанцін Каліноўскі -– нацыянальным героем, рэвалюцыянерам-дэмакратам, польскім нацыяналістам, тэрарыстам? Ці гэта нейкі іншы герой, які чакае свайго адкрыцця нашчадкамі?

Кансерватыўны цэнтр Nomos запрашае разам пашукаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні.

Дакладчыкі:

Яўген Задруцкі, магістр гісторыі, аспірант. Скончыў БДПУ імя Максіма Танка, Расійскі дзяржаўны гуманітарны універсітэт і Універсітэт Мікалая Каперніка. Сфера інтарэсаў: беларуска-польскія і расійска-польскія адносіны.

Васіль Герасімчык, магістр гісторыі. Скончыў ГрДУ імя Янкі Купалы, Расійскі дзяржаўны гуманітарны універсітэт і Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні. Сфера інтарэсаў: паўстанне 1863—1864 гг., гістарыяграфія паўстання 1863—64 гг., праблемы метадалогіі гісторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0