Удзельніца шоу Britain's Got Talent (Брытанія мае талент) Лэціс Раўботэм і яе калектыў High On Heels выступілі на вяселлі малодшай дачкі прэзідэнта Расі Уладзіміра Пуціна, піша The Daily Mirror. Па словах скрыпачкі, за працу ёй заплацілі £200.

Сцвярджаецца, што трохдзённая вясельная цырымонія праходзіла ў элітным гатэлі La Mamounia ў Маракешы. Менавіта там ўзялі шлюб 27-гадовая Кацярына Пуціна і 28-гадовы Юн Джун Вон, гаворыцца ў артыкуле.

«Гэта было сапраўды весела, такі надзвычайны досвед. У той час гэта з'яўлялася топ-сакрэтам, мы не маглі нікому паведаміць пра тое, што робім», — распавяла Раўботэм.

Газета дадае, што вяселле было «ў расейскіх традыцыях «і што цырымонію наведалі некалькі персон міжнароднага маштабу»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?