Аб’яднаная грамадзянскай партыя будзе вылучаць на прэзідэнцкія выбары 2015 года свайго кандыдата.
Пра гэта паведаміў лідар партыі Анатоль Лябедзька: «У маі ў нас адбудзецца партыйны з’езд, на якім мы і абвясцім імя прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду.
Гэта неабавязкова будзе старшыня партыі. Мы маем зараз трох патэнцыйных партыйных кандыдатаў. Дэлегаты з'езда вызначаць, на каго з іх рабіць стаўку».
Пра свае прэзідэнцкія амбіцыі ўжо публічна абвясцілі лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, лідар грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, бібліятэкарка з Бабруйска Святлана Грыцэнка — як вылучэнне ад кааліцыі дэмакратычных сілаў гэтага горада.
0
0
0
0
0
0