У бліжэйшыя суткі, 22 красавіка, у Беларусі ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман.

Вецер ноччу будзе усходнім, днём пераменных напрамкаў 3—8 м/с, пры навальніцах — з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6—12 градусаў. Днём будзе ад +16 да 22 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да +24.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?