Пад 7 тыс. чалавек падпісалі петыцыю за вяртанне пешаходнай вуліцы на Карла Маркса ў Мінску. У гэтым годзе усіх ахвотных паказаць свае творчыя таленты, перанеслі перанеслі ў Верхні горад.
Пры гэтым былі выстаўлены пэўныя умовы:
— месцы для рамеснікаў не прадугледжаныя;
— месцы і ўмовы для выступлення артыстаў не абумоўлены;
— няма каардынатара праекта (чалавека, які, зможа адказаць на пытанні, падказваць, прысутнічаць на выступах);
— няма анонсаў выступаў (складана загадзя даведацца, хто будзе выступаць, бясплатны ці платны выступ).
— на час набажэнстваў усё павінна быць ціха і далей ад цэркваў.
Як каментуюць сітуацыю самі стваральнікі петыцыі: «…Верхні горад не лепшым чынам пасуе для такога роду мерапрыемстваў. У існуючых умовах праект асуджаны на дэградацыю».