Новы нумар «ARCHE» (№ 3 за 2014 год) цалкам прысвечаны Віцебску і яго тысячагадовай гісторыі. Як пішуць у прадмове яго ўкладальнікі, «Віцебск гістарычна мае памежны статус.
За тысячагадовую гісторыю толькі два стагоддзі каля яго не прабягала мяжа. Увесь астатні час віцьбічы — на франціры, што наклікала на горад бедствы ад захопаў і акупацый. Тэма знішчэння, рамонту, аднаўлення і занядбання замкаў пастаянна падымалася жыхарамі Віцебска ў яго сярэднявечнай і раннемадэрнай гісторыі».
Віцебскі нумар «ARCHE» расказвае пра:
— адносіны паміж Віцебскам і Рыгай у XIV—XVII стст., а таксама пра тое, як Рыга дыктатавала кулінарныя густы віцяблян;
— строі віцебскага шляхціца канца XVI — першай паловы XVII ст.;
— пра шляхецкае саймікаванне ў Віцебску пачатку XVII ст.;
— заняпад габрэйскай меншасці ў Віцебску ў першай палове XX ст.;
— працяглыя раскопкі Верхняга замку ў Віцебску, якія скончыліся археалагічнай катастрофай;
— дэеўрапеізацыю гарадскога ландшафту гораду цягам апошніх стагоддзяў;
— беларускага «нацыяналіста» Янку Гаўрыса сярод віцебскіх супрэматыстаў кола Казіміра Малевіча;
— школу віцебскіх гравёраў 1920-х гадоў;
— першыя гады Беларускага дзяржаўнага тэатру ў Віцебску;
— саветызацыю Віцебшчыны ў 1920-х гг.;
— архітэктуру савецкага авангарду ў Віцебску;
— святкаванне тысячагоддзя Віцебску;
— дзейнасць і творчасць Алеся Пушкіна ў Віцебску.
Нарэшце 4 артыкулы прысвечаны віцебскім музеям.
Нумар багата ілюстраваны: у ім змешчаны сотні ілюстрацый, у тым ліку ў колеры.
ПОЎНЫ ЗМЕСТ НУМАРА ДАСТУПНЫ ТУТ.
Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected]. Цана (з улікам дастаўкі) — 69 тыс. рублёў.
Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць « Віцебскія гісторыі », а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.