Свет1212

Журналіст Дзмітрый Галко: «У Славянску паўсюль бранятэхніка. Кажуць, для штурму Кіева»

Журналіста газеты «Новы час» Дзмітрыя Галко, які вандруе па Усходняй Украіне, у захопленым сепаратыстамі Славянску затрымалі ўзброеныя людзі. Дзмітры Галко паведаміў «Нашай Ніве» акалічнасці справы:

«Я знаходжуся ў Славянску разам з двума журналістамі-фрылансерамі: французам і італьянцам. Спачатку ўсё было ціха: мы нават заходзілі за барыкады.

Аднак потым мы вырашылі патрапіць у пасяленне цыганоў, бо няпярэдадні пачулі пра цыганскія пагромы.

Раптам да нас падышлі ўзброеныя людзі ў камуфляжы і балаклавах і затрымалі нас. Узброеныя яны былі вельмі дзіўна: у аднаго з іх было штосьці накшталт сярэднявечнага мушкета.

Гэтыя людзі сталі высвятляць, хто мы такія і што нам трэба. Па тэлефоне яны доўга размаўлялі з кімсьці з камандавання. У выніку нас траіх запіхалі на задняе сядзенне аўтамабіля і адвезлі на «трэці блокпост».

Там нас сустрэлі людзі не з рагаткамі і мушкетамі, а ў бронекамізэльках і з аўтаматамі Калашнікава.

На нашыя пытанні яны сказалі, што зброю ім выдалі ў «часовае карыстанне». На блокпосце ў нас забралі камеры і таксама пачалі высвятляць асобы. Адзін з «зялёных чалавечкаў» дзеля жарту накіраваў на нас аўтамат. Такія ў іх жарты.

Потым доўга размаўлялі па тэлефоне і сказалі, што неўзабаве прыедуць людзі, якія «мусяць вырашыць наш лёс». Людзей гэтых мы так і не сустрэлі, аднак нас адпусцілі. Мы зноў пайшлі на мост. У якасці «пропуску» мы зрабілі фатаздымкі сябе разам з узброенымі мужчынамі з «трэцяга блокпаста», аднак фота не дапамагло і нас зноў спынілі, ужо ў іншым месцы.

Нам сказалі, што калі мы хочам хадзіць і здымаць, мы павінны звярнуцца па акрэдытацыю ў захоплены гарсавет. Аданак мой французскі калега патлумачыў, што гэта безсэнсоўна: за некалькі дзён да гэтага ён спрабаваў узяць гэтую акрэдытацыю, але нават не здолеў патрапіць у будынак гарадской рады.

Увогуле, абстаноўка ў Славянску напружаная. Паўсюль бронетэхніка пад расійскімі сцягамі. Камандзір гэтай калоны сказаў мне: «Гэта тэхніка для штурму Кіева».

Аднойчы мяне спыніў «зялёны чалавечак» і з гонарам паказваў яшчэ савецкі пашпарт, дзе ў графе «нацыянальнасць» у яго было пазнана «рускі».

Таму я пакуль вырашыў вярнуцца ў Данецк. Мабыць, вярнуся сюды пазней».

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

«Гастрыт — не ад ежы». Мінскі гастраэнтэролаг разбурае стэрэатыпы2

Вядомы ўкраінскі комік Ігар Ластачкін далучыўся да 93-й брыгады «Халодны Яр»3

Мінчанін выпадкова тыркнуў пальцам у вока знаёмай, а тая ў адказ ткнула яму ў бок нажом1

Беларусы ў Літве сталі значна часцей атрымліваць пашпарт замежніка1

Кітайскія аўтамабілі-гібрыды моцна апраменьваюць карыстальнікаў5

У краіне будзе яшчэ адзін спартыўны канал: яго запускае СТВ1

Першага намесніка начальніка Белчыгункі Дулуба асудзілі на 10 гадоў калоніі

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць