Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў на прэс-канферэнцыі ў Маскве, што Расію заклікаюць «выратаваць ад бязмежжа» на паўднёвым усходзе Украіны, і Расія знаходзіцца ў вельмі складаным становішчы з-за гэтых заклікаў.

У ноч на нядзелю ў Славянску — горадзе ў Данецкай вобласці, што знаходзіцца пад кантролем прарасійскіх сілаў — адбылася перастрэлка. Рэгіянальнае ўпраўленне МУС Украіны абвясціла, што ў выніку перастрэлкі на блокпосце пры ўездзе ў Славянск загінулі тры чалавекі.

Як заявілі ў МЗС Расіі, за нападам стаяць актывісты «Правага сектара». Прадстаўнікі арганізацыі заявілі Бі-бі-сі, што не маюць ніякага дачынення да стральбы ў Славянску, і назвалі выпадак правакацыяй расійскіх спецслужбаў.

Па словах расійскага міністра, спробы ізаляваць Расею абсалютна бесперспектыўныя, бо ізаляваць Расію ад астатняга свету немагчыма.

Акрамя таго Лаўроў заявіў аб парушэнні жэнеўскіх пагадненняў ўладамі Украіны.

Лаўроў таксама заявіў, што рашэнне кіеўскіх уладаў «захаваць Майдан» абсалютна непрымальна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?