У Мінску з 26 мая пачнецца паэтапнае адключэнне гарачага водазабеспячэння.
Час спынення падачы гарачай вады будзе максімальна скарочаны, і ў выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання незапланаваных рамонтна-аднаўленчых работ, не будзе перавышаць 14 сутак.
У прэс-службе адзначылі, што ў час выпрабаванняў магчымы пашкоджанні цеплаправодаў.
Дадатковую інфармацыю аб канкрэтных тэрмінах уключэння гарачага водазабеспячэння пасля правядзення прафілактычных рамонтных работ можна атрымаць у адпаведных КУП «ЖЭУ».