«Газпром» і ўрад Турцыі дамовіліся аб павелічэнні магутнасці газаправода «Блакітны паток» з 16 млрд да 19 млрд кубаметраў у год.

Пра гэта заявіў міністр энергетыкі і прыродных рэсурсаў Турцыі Танер Йылдыз.

Йылдыз таксама адзначыў, што Турцыя будзе праводзіць перамовы з Расіяй аб новым кантракце па закупках газу для прыватнага сектара, каб купіць газ па «разумнай цане».

«Падпісанае з расійскім бокам пагадненне пакідае за намі права запытаць перагляд закупных цэнаў на газ. Мы перададзім адпаведны запыт расійскім прадстаўнікам ў кампанію «Газпром», - сказаў ён, адзначыўшы, што Расія з'яўляецца самым буйным пастаўшчыком газу для Турцыі, якая атрымлівае паліва праз трубаправоды «Блакітны паток» і «Заходні калідор», — сказаў турэцкі міністр.

Турцыя з'яўляецца другім найбуйнейшым імпарцёрам расійскага газу пасля Германіі.

У 2013 годзе ў Турцыю двума маршрутамі (сухапутным і па «Блакітным патоку») было пастаўлена 26,61 млрд кубаметраў у год.

Газаправод «Блакітны паток» працягласцю 1213 км і магутнасцю 16 млрд кубаметраў газу ў год запушчаны ў снежні 2002 года для ажыццяўлення прамых паставак газу турэцкім спажыўцам па дне Чорнага мора.

«Блакітны паток» стаў дадаткам газатранспартнага калідора з Расіі ў Турцыю праз Украіну, Малдову, Румынію і Балгарыю, паскараючы развіццё турэцкага газавага рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?