У трох з шасці абласцей Беларусі ў I квартале назіралася зніжэнне валавога рэгіянальнага прадукту (ВРП), паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Зніжэнне паказала Магілёўская вобласць — на 4,5% (да 10 трлн. 673,3 млрд. рублёў), Віцебская — на 1,7% (12 трлн. 524,9 млрд.) і Мінская — на 1% (19 трлн.65 млрд.).
Згодна са звесткамі Белстата, рост ВРП Брэсцкай вобласці склаў 3,2% (да 13 трлн. 962,3 млрд.), Гродзенскай — 2,9% (12 трлн. 12,5 млрд.), Гомельскай — 1,9% (17 трлн. 799,8 млрд.) і Мінска — 1,8% (38 трлн. 223,8 млрд. рублёў).