Пытанне будаўніцтва даследчага ядзернага рэактара прапрацоўваецца ў Беларусі. Аб гэтым сёння паведаміў выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара ДНУ «Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў — Сосны» Андрэй Кузьмін.

«У гэты час прапрацоўваецца пытанне аб стварэнні тэхніка-эканамічнага абгрунтавання будаўніцтва даследчага ядзернага рэактара ў Беларусі», — сказаў Андрэй Кузьмін.

Плануецца правесці папярэднія кансультацыі на гэту тэму з расійскімі экспертамі. Па выніках праведзенай работы будзе прынята рашэнне аб мэтазгоднасці збудавання такога аб'екта ў Беларусі.

Андрэй Кузьмін упэўнены, што любая краіна, якая развівае атамную энергетыку, павінна разгледзець пытанне аб магчымасці стварэння на сваёй тэрыторыі даследчага ядзернага рэактара. Такія ўстаноўкі, як правіла, шматфункцыянальныя і даюць магчымасць вырашаць комплекс навуковых і вытворчых задач.

Паводле даных в.а. гендырэктара інстытута, на пляцоўцы ў Соснах у 1962 годзе быў адкрыты даследчы ядзерны рэактар цеплавой магутнасцю 2 МВт, якая ў 70-я гады была павышана да 5 МВт. У канцы 90-х рэактар быў выведзены з эксплуатацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?