Зараз для атрымання грамадзянства досыць ведання расейскай мовы і карыстання ёй у штодзённым жыцці.
Назіральнікі мяркуюць, што такім чынам Расія хоча даць грамадзянства як мага большай колькасці людзей у суседніх краінах. У сваю чаргу, наяўнасць грамадзян Расіі дасць падставы для ўмяшання ва ўнутраныя справы гэтых краін.
Новы закон быў прыняты ў паскораным рытме пасля ўварвання Расіі ў Крым.