«Парытэтбанк» перайшоў ва ўласнасць Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. З гэтага часу яно валодае 55% акцый Парытэтбанка, у Нацбанка засталося 45%.
У хуткім часе ў «Парытэтбанка» зменіцца і старшыня праўлення, распавяла інфармаваная крыніца. Новым кіраўніком стане 38-гадовы Андрэй Брышталёў, які ў цяперашні час з'яўляецца кіраўніком групы дарадцаў і членам праўлення Нацбанка.
КСП ўжо мае адзін фінансавы актыў — гэта страхавая кампанія «Прамтрансінвест».
''Парытэтбанк'' з'яўляецца правапераемнікам банка «Пошук», які быў створаны ў студзені 1991 года на базе Дзяржбанка СССР па ініцыятыве буйных прадпрыемстваў Мінска. Да 1998 года ўваходзіў у шасцёрку найбуйнейшых банкаў Беларусі. У 1999 годзе з-за нездавальняючага стану крэдытнага партфеля банк сутыкнуўся з праблемамі ліквіднасці, і неўзабаве кантрольны пакет акцый перайшоў Нацбанку. Праз 5 гадоў банк перайменавалі ў «Парытэтбанк», а Нацбанк стаў асноўным уласнікам.
У апошнія некалькі гадоў улады Беларусі разглядалі продаж «Парытэтбанка» стратэгічнаму інвестару. Аднак бакі не змаглі сысціся ў цане.
Каментары