Контрразведка СБУ выкрыла і спыніла разведвальна-падрыўную акцыю спецслужбаў Расійскай Федэрацыі, накіраваную на шкоду міжнароднаму іміджу Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Службы бяспекі Украіны.

«У 2012 годзе палкоўнік ФСБ РФ Аляксей Аляксандравіч Чэпік завербаваў грамадзяніна Украіны О. У студзені-лютым 2014 Чэпік паставіў завербаванаму задачу ўсталяваць кантакт з актывістамі і кіраўніцтвам УНА-УНСО і ажыццявіць пад кантролем ФСБ кантрабандныя пастаўкі стралковай зброі ў Расійскую Федэрацыю», — адзначылі ў СБУ.

«Паводле задумы расійскіх спецслужбаў, пасля ліквідацыі «пакупнікоў» зброі прадугледжвалася на міжнародным узроўні выставіць у адрас Украіны абвінавачванні ў арганізацыі паставак зброі тэрарыстычным арганізацыям у Расіі», — патлумачылі ў Службе бяспекі Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0