Упраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да ваеннаслужачага адной з вайсковых частак, размешчанай у Брэсце.
Як паведамілі ва ўпраўленні СК па Брэсцкай вобласці, следства высветліла, што начальнік склада ўзбраенняў 17 красавіка, выкарыстаўшы свае службовыя паўнамоцтвы, патрапіў на склад вайсковай часткі, дзе праходзіў службу, завалодаў аўтаматам і патронамі да яго. Пасля чаго, знаходзячыся ў памяшканні сховішча, страляў з названай зброі, пашкодзіўшы столь, сцены і вароты склада.
Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 294 (крадзеж агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў) і ч. 1 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса.
Следства высвятляе ўсе абставіны здарэння. Прызначаныя балістычныя, судова-медыцынская і іншыя крыміналістычныя экспертызы. Канфіскавана службовая дакументацыя, дапытваюцца службовыя асобы вайсковай часткі.
Падазраванага трымаюць пад вартай.