Удзельнікі сьвяткаваньня Хэлоўіну, якія ўчора былі затрыманыя ў сталічным ЦУМе, дагэтуль знаходзяцца ў міліцыі.
Сёньня зранку іх прывозілі да будынку суду савецкага раёну, трымалі ў машыне некалькі гадзін, аднак суд так і не адбыўся.
Усіх затрыманых цяпер адвезьлі назад у РАУС Савецкага раёну.