Сабакі справакавалі дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам у Гродзенскай вобласці.
фота ДАІ Гродзенскага аблвыканкама
Як паведамляе ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, кіроўца «БМВ» вяртаўся раніцай 21 красавіка ў Мінск на працу і па дарозе заехаў да бацькоў.
Па аўтадарозе Парачаны—Навагрудак—Нясвіж рухаўся ў бок Міра. На 86-м кіламетры трасы з левага боку ўбачыў зграю сабак.
Каб не задушыць іх, з'ехаў на ўзбочыну. Машыну стала развяртаць, і на паласе сустрэчнага руху яе па чарзе ўдарылі два аўтамабілі «Форд». Кіроўца «БМВ» загінуў на месцы, кіроўцы «Фордаў» і пасажыр аднаго з іх шпіталізаваныя.