Выхадзец з Паўночнага Каўказа адкрыў агонь з траўматычнага пісталета ў маскоўскім метро, паведамляе «Інтэрфакс». Раненні атрымалі двое чалавек, адзін з іх знаходзіцца ў коме. Стралок затрыманы паліцыяй.

Станцыя метро «Парк культуры» ў Маскве, фота ria.ru

Станцыя метро «Парк культуры» ў Маскве, фота ria.ru

Інцыдэнт адбыўся прыкладна ў гадзіну ночы ў цягніку, які рухаўся ад станцыі «Парк культуры» да станцыі «Крапоткінская». У 27-гадовага жыхара Ачхой-Мартанаўскага раёна Чачні адбыўся канфлікт з чатырма грамадзянамі Беларусі. У ходзе бойкі мужчына дастаў траўматычны пісталет і некалькі разоў стрэліў у сваіх апанентаў.

Адзін з іх, 25-гадовы жыхар горада Кобрын, атрымаў раненне галавы і быў шпіталізаваны ў стане комы. Яго прыяцель атрымаў рану, якую дактары апрацавалі на месцы.

Стралка затрымалі паліцэйскія, супраць яго заведзена крымінальная справа паводле артыкула «Прычыненне цяжкай шкоды здароўю».

Мужчыну пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?