Неяк мы з сябрам шукалі падзаробак. Па рэстаўрацыі. У адным мястэчку ў Заходняй Беларусі адрэстаўравалі алтарны абраз задарма.

Пасябраваліся з ксяндзом, так 35 гадоў недзе, беларускамоўны. З паходжання — правінцыйны вельмі. Але падчас святой імшы сапраўдны жрэц, харызматычны, стылёвы, пераканаўчы…

Пасябраваліся. Аднаго разу, прыехаўшы, пілі каву. Ксёндз кажа: «Хлопцы, хадзем у плябанію, нешта пакажу». Там стаяць слоікі з маленькімі вужакамі. Кажа: «Кабета была прынесла вужыка падбітага машынай. Аказалася вужыхай. Знясла яечкі. Так прыкольна было глядзець: у яйках трэшчынкі пайшлі, а з іх язычкі малыя — лізь, лізь… Дык, цяпер, во, гадую вужоў. Раніцай, каб людзі не бачылі, хаджу на раку, збіраю конікаў і малых жабак. Даю вужыкам есці. Магу глядзець на гэта часамі… Хто ведае, як змеі ядуць — ведае… Вужакі адгадаваліся, выраслі. Ксёндз: «Во, служу святую імшу, людзі ў касцёле, а гэны вуж велькі такі ўжо, паўзе пасярод касцёла проста да мяне да алтара… Дык я яго ў бок нагой - тыц, тыц. Каб людзі не бачылі.

Прыехаўшы быў пазней, пытаюся, ці вужы ёсцека. Ксёндз — трэба? Зара! Выносіць скрыню, а там усё кішыць. Засоўвае руку туды, дастае. Гэны? На табе яшчэ і дзевачку. Кажа: « Во, і ксёндз Станіслаў, і Уладыслаў просяць, трэ ўсім даць…

Крывэ-крывейтэ сённяка…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?