У эфіры новага ток-шоу канала АНТ «Справа прынцыпу» (праграма была прысвечана майскаму ЧС-2014 па хакеі ў Мінску) капітан мінскага «Дынама» Аляксей Калюжны раскрытыкаваў узровень нацыянальнага хакейнага першынства…

фота Прессбола

фота Прессбола

«Вы паглядзіце, у што ператварыўся цяпер чэмпіянат Беларусі? У гэтым турніры павінна быць рубілава сапраўднае, каб борты трашчалі, каб моладзь рукі-ногі ветэранам адрывала, каб ганяла нас па пляцоўцы і ў хвост, і ў грыву.

Зламаць яны нас там павінны і даказаць, што яна, моладзь, вартая гуляць у той жа КХЛ.

Не хлопчыкамі для біцця там быць, а гуляць на роўных з лепшымі хакеістамі Еўропы. А яны выйдуць на лёд, атрымаюць шайбу і стаяць, вачыма хлопаюць — а што мне цяпер з ёй рабіць… Вось каго мы гадуем ў беларускім чэмпіянаце…

Я тут перад ад'ездам на чэмпіянат свету каманды 18-годак зірнуў на гэтую зборную і за галаву схапіўся. Гэта ж не гульцы, гэта ж цеста нейкае…

Вы мяне прабачце, вядома, але ў 18 гадоў ужо трэба гуляць у прыстойны хакей. А не ў дзіцячы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?