Клуб англійскай футбольнай прэм'ер-лігі «Манчэстар Юнайтэд» пацвердзіў адcтаўку галоўнага трэнера каманды Дэвіда Моеса, піша Daily Mail.

Getty Images

Getty Images

Моес, які да гэтага некалькі гадоў кіраваў «Эвертанам», адпрацаваў на пасадзе галоўнага трэнера менш за год. Ён быў прызначаны пасля сыходу на пенсію сэра Алекса Фергюсана, які ўзначальваў клуб з 1986 г. і заваяваў з ім безліч тытулаў, у тым ліку і апошні — залатыя медалі чэмпіянату 2012-2013 гг.

У гэтым сезоне, пры Моесе, «МЮ» выступае крайне няўдала, паказваючы найгоршы вынік з 1993 г. Займае ў чэмпіянаце сёмы радок, вылецеў з Кубка Англіі і Кубка Лігі, Лігі чэмпіёнаў.

Мяркуецца, што да канца чэмпіянату трэнерскія абавязкі будзе выконваць ветэран клуба Раян Гігз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0