Лукашэнка высмеяў размовы аб «прыцясненні рускіх і рускай мовы», якое нібыта мае месца ў нашай краіне. Ён даручыў Камітэту дзяржаўнай бяспекі неадкладна спыняць усякія размовы аб «прыцясненні рускіх у Беларусі».

Лукашэнка абверг думку, што ў Беларусі пачынаюць заціскаюць «ці то рускіх, ці то рускую мову». «Мы зрабілі рускую мову дзяржаўнай мовай яшчэ тады, калі прыніжэнне рускіх было нормай на постсавецкай прасторы, я ўжо не кажу пра Захад», працягваў ён.

«Аб прыгнёце рускіх, як у нас тут некаторыя падкідваюць ідэю, то, напэўна, рускія ў Беларусі самі сябе прыгнятаюць.

Бо немагчыма сёння ў Беларусі ў самага беларускага чалавека раскласці яго і вылучыць беларускую кроў, асаблівую, аб якой шмат гавораць і так мараць. У нас усё перамяшана і змяшана. Таму размовы пра «рускасці», «беларускасці», «прарасійскасці», «праўкраінскасці» — гэта крок да смуты. Мабыць, хтосьці гэтага хоча», — лічыць Лукашэнка.

«Вялікая руская мова будзе развівацца ў Беларусі таксама як і наша родная беларуская мова, — сказаў Лукашэнка. — Калі мы перастанем гаварыць па-руску, мы страцім розум.

Калі мы развучымся гаварыць на беларускай мове, мы перастанем быць нацыяй», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?