«Манчэстар Юнайтэд» пацвердзіў, што в.а. галоўнага трэнера да канца сезона стане легенда клуба Раян Гігз.
Клуб не плануе ў далейшым даваць каментары па гэтым пытанні, пакуль не вызначыцца з кандыдатурай на пасаду пастаяннага галоўнага трэнера.
Нагадаем, што на старце цяперашняга сезону Гігз увайшоў у штаб былога трэнера «МЮ» Дэвіда Моеса.
Памочнікам Гігза стане экс-хаўбек «Юнайтэд» Нікі Бат.
Сёння Дэвід Моес быў адпраўлены ў адстаўку, не чакаючы вынікаў правальнага для клуба сезона (7-е месца ў чэмпіянаце).
***
Раяну Гігзу — 40 гадоў, гуляе да гэтага часу за «МанЮнайтэд» — з 1990 г. У складзе МЮ Гігз 13 разоў выйграваў англійскую прэм'ер-лігу, чатыры разы Кубак Англіі, чатыры — Кубак лігі, двойчы Лігу чэмпіёнаў ды сабраў іншыя тытулы, а за выдатныя дасягненні ён узнагароджаны Ордэнам Брытанскай імперыі.