Аднаму з лідараў крымскататарскага народа, народнаму дэпутату Украіны Мустафу Джамілеву забаранілі ўязджаць у Крым да 2019 года.

Як паведамляецца на сайце Меджліса, раніцай 22 красавіка Мустафа Джамілеў разам з намеснікам кіраўніка Меджліса Асланам Амер Кырымлы выехалі з Крыма ў Кіеў.

Пры перасячэнні адміністрацыйна-тэрытарыяльнай мяжы Крыма з Украінай Джамілеву ўручылі «Акт апавяшчэння аб недазваленні ўезду ў Расійскую Федэрацыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?