Быў бы сэнс перагляду імаверных зрухаў да яднаньня правапісаў, але толькі тады, калі Беларусь стане незалежнай, як супольнасьць дэмакратычная. Цяпер рана казаць пра гэта, бо для беларускамоўных людзей клясычны правапіс ня толькі «Сьцяг змаганьня» — гэта код, які іх самаіндэнтыфікуе, не паводле прафэсіі, належнасьці да вышэйшых ці ніжэйшых слаёў. Ён значыць для іх вызначанасьць у прасторы і часе, дае годнасьць і магчымасьць не скарыцца.

Нас так мала… Але мы не адступім, пакуль жывем.

Школа сёньня ня можа даць нашым дзецям тое, што мы хочам, і наўрад ці дасьць да тае пары, пакуль у сыстэме адукацыі працуюць людзі, не пакліканыя выхоўваць патрыётаў‑беларусаў, якія любяць беларускую мову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?