Рассельгаснагляд можа забараніць пастаўкі прадукцыі раслінаводства, перш за ўсё садавіны, гародніны і ягад, з Польшчы ў сувязі з тым, што фітасанітарная служба гэтай краіны не прымае дзейсных мер па ўзмацненні кантролю за прадукцыяй.

Як паведамляе Рассельгаснагляд, пра магчымае абмежаванне ўвозу прадукцыі высокай фітасанітарнай рызыкі з Польшчы гаворыцца ў лісце кіраўніка службы Сяргея Данкверта міністру сельскай гаспадаркі Польшчы Марэку Савіцкаму.

Абмежаванні могуць закрануць і паставак польскай прадукцыі праз трэція краіны.

С.Данкверт папрасіў міністра «даць даручэнні па змене сітуацыі».

У лісце паведамляецца, што прадукцыя, якая паступае з Польшчы ў Расію, у многіх выпадках ўяўляла пагрозу бяспецы здароўя расійскаму насельніцтву, бо ў ёй былі перавышаныя максімальна дапушчальныя ўзроўні рэшткавага ўтрымання пестыцыдаў і наяўнасці нітратаў. Пры пастаўках у Расію прадукцыі высокай фітасанітарнай рызыкі за 9 месяцаў 2013 было ўстаноўлена 916 выпадкаў парушэння міжнародных і расійскіх фітасанітарных патрабаванняў.

Польшча з'яўляецца адным з буйных пастаўшчыкоў гародніны і садавіны, перш за ўсё яблыкаў, у Расію.

Раней Расспажыўнагляд звяртаўся ў Міністэрства аховы здароўя Беларусі з інфармацыяй пра тое, што польскія яблыкі могуць быць небяспечныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?