Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што ў часы «халоднай вайны» Вашынгтону было лягчэй прымаць рашэнні, чым у цяперашняй сітуацыі.

«Падчас «халоднай вайны» было лягчэй і, магчыма, прасцей, чым сёння. Варыянтаў было не так шмат, яны не былі такімі заблытанымі, былі больш выразнымі: камунізм, дэмакратыя, Захад, Усход, «жалезная заслона», - сказаў Дж. Кэры, выступаючы ў аўторак у дзярждэпартаменце.

Паводле яго слоў, у 1950-я і 1960-я гады «мы маглі прымаць па-сапраўднаму няўдалыя рашэнні і ўсё роўна заставацца ў выйгрышы, паколькі былі, па сутнасці, дамінуючай эканамічнай і ваеннай дзяржавай».

«Цяпер сітуацыя змянілася», - падкрэсліў Дж.Кэры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?