Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў сераду пачаў турнэ па краінах азіяцка-ціхаакіянскага рэгіёна.

Як паведамляе ВВС, паездка будзе доўжыцца з 23 па 29 красавіка. Прэзідэнт ЗША Абама плануе наведаць Японію, Паўднёвую Карэю, Малайзію і Філіпіны.

У часе турнэ па азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне Барак Абама мае намер, у прыватнасці, абмеркаваць з уладамі гэтых краін сітуацыю ва Украіне.

Аднак асноўнай мэтай паездкі кіраўніка Белага дома лічыцца ўмацаванне эканамічных сувязяў ЗША з названымі краінамі, а таксама абмеркаванне пытання аб бяспецы ў рэгіёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?