Славацкі хакейны трэнер Любамір Покавіч працягне кіраваць мінскім «Дынама» ў сезоне-2014/2015. Новы кантракт з Покавічам, якому 28 красавіка спаўняецца 54 гады, падпісаны ў аўторак, паведаміла прэс-служба клуба.
Пасаду старшага трэнера заняў вядомы ў мінулым хакеіст Андрэй Кавалёў. У штаб Покавіча ўвайшлі таксама Уладзімір Копаць (аўтар пераможнай шайбы ў вароты шведаў у чвэрцьфінале алімпійскага турніру 2002 года ў Солт-Лейк-Сіці), Аляксей Шчабланаў і Аляксандр Макрыцкі.
Покавіч узначаліў «Дынама» 24 лістапада мінулага года пасля адстаўкі Аляксандра Андрыеўскага. Па выніках рэгулярнага чэмпіянату каманда заняла апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі, а ў суцяшальным турніры «Кубак надзеі» дайшла да фіналу.
Раней кантракт з «Дынама» да красавіка 2016 года прадоўжыў яго капітан Аляксей Калюжны.