Эканамічныя санкцыі могуць нанесці ўдар па галоўным артыкуле расійскага экспарту — пастаўках нафты, лічаць аналітыкі.

Санкцыі могуць дапамагчы амерыканскім кампаніям пацясніць Расію на еўрапейскім рынку нафты, лічаць аналітыкі Platts Эндзі Бонінгтон і Эндзі Сцюарт. Пастаўкі на еўрапейскі рынак дазволяць ЗША рэалізаваць энергетычныя амбіцыі і ўвайсці ў лік найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў вуглевадародаў, адзначаюць яны.

Па дадзеных Platts, еўрапейскія краіны АЭСР спажываюць 36% расейскай нафты і 33% газу. На мінулым тыдні Еўрапарламент прагаласаваў за ўзмацненне жорсткасці санкцый супраць Расеі — за іх увядзенне ў дачыненні да расейскіх кампаній, у першую чаргу энергетычнага сектара. Зараз ідзе работа над падрыхтоўкай шырокага спектру эканамічных санкцый — гандлёвых і фінансавых, у тым ліку ў дачыненні да паставак з Расіі, папярэджвалі прадстаўнікі Еўракамісіі і адміністрацыі ЗША. Меры будуць больш жорсткімі ў выпадку эскалацыі канфлікту на Украіне.

Вытворчасць нафты ў ЗША вырасла ў красавіку да 8,3 млн барэляў у дзень, гэта самы высокі паказчык з 1998 г.

Скласці канкурэнцыю Расеі на рынку нафты ЗША пакуль не могуць — яе экспарт забаронены, а вось нафтапрадукты ЗША ўжо пастаўляюць у Еўропу, адзначаюць аналітыкі Platts. Экспарт нафтапрадуктаў з ЗША вырас на 10 % у 2013 да 3,5 млн барэляў у дзень, у Еўропу — з 50 тыс барэляў у дзень да 400 тыс. Адмену забароны на экспарт нафты падтрымліваюць ExxonMobil, ConocoPhillips.

ЗША хутчэй за ўсё не здымуць забарону на экспарт нафты ў найбліжэйшыя пяць гадоў, упэўненыя аналітыкі Bank of America Corp, цэны WTI ніжэйшыя за еўрапейскія на Brent, гэта выгадна для амерыканскай прамысловасці. Па дадзеных Bloomberg, учора дысконт WTI да Brent складаў $6,46, па кантрактах на 2019 — $ 11,5. Больш нізкія цэны на паліва стымулююць эканамічны рост і вяртанне вытворчых магутнасцяў, аргументуюць аналітыкі Boston Consulting Group. Экспарт нафты паўплывае на ўнутраную перапрацоўчую прамысловасць і продаж нафтапрадуктаў на знешніх рынках, салідарныя ў кіраванні энергетычнай інфармацыі ЗША. Міністэрствы чакаюць аргументаў экспарцёраў, якія пераканалі б чыноўнікаў адмяніць забарону на экспарт: пакуль сітуацыя выглядае на карысць яго захавання, сказаў прадстаўнік Мінэнерга ЗША.

Калі ЗША сутыкнуцца з затаварваннем унутранага рынку, улады змякчаць забароны на экспарт у Мексіку і Канаду, але не на іншыя рынкі, упэўненыя аналітыкі Bank of America Corp. Расійскім нафтавікам не трэба хвалявацца. Кампаніям ёсць куды пераарыентаваць пастаўкі: азіяцкія краіны — Кітай, Японія і Індыя з задавальненнем будуць купляць расейскую нафту, падбадзёрваюць аналітыкі Platts.

Магчыма, санкцыі ў дачыненні да расійскай нафты так і не будуць уведзены, калі ўдасца ўрэгуляваць канфлікт вакол Украіны, лічаць у Platts, але ўдар па расійскай эканоміцы ўжо нанесены. Па дадзеных Bloomberg, курс рубля да даляра з пачатку года знізіўся на 7,7 %, у найбліжэйшыя 12 месяцаў кампаніям трэба будзе рэфінансаваць каля $ 115 млрд, а знешнія рынкі для іх практычна зачыніліся. Кошт рэфінансавання можа вырасці, скептычныя аналітыкі Fitch.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?