Расійская ўлада да гэтага часу трымае сваіх вайскоўцаў на мяжы з Украінай, і не зрабіла нічога для стабілізацыі сітуацыі ў гэтай краіне і Еўропе.

Reuters.com

Reuters.com

Пра гэта заявіў прэс-сакратар амерыканскага абароннага ведамства адмірал Джон Кірбі учора ўвечары, паведамляе афіцыйны вэб-сайт Пентагона.

«Мы не ўбачылі нічога з боку Масквы і з боку Расіі або іх узброеных сілаў, што памяншала б напружанне (або) стабілізавала сітуацыю ва Украіне ці на еўрапейскім кантыненце», — сказаў спікер Пентагона.

«Дапамогай стала б тое, калі б яны забралі сваіх ваенных ад мяжы і сканцэнтраваліся на дзеяннях, якія паважаюць суверэнітэт Украіны», — адзначыў Кірбі.

Адмірал таксама заўважыў, што агрэсія расійцаў ва Украіне ўмацавала рашучасць ЗША ўзмацніць НАТА і прадэманстраваць падтрымку сябраў Альянсу ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?