Як паведамілі родныя арыштаванага грамадзяніна Расіі Георгія Саракашыша, яму прад’явілі абвінавачанне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: саўдзел у злачынстве (памагаты); крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры (шкода ад 150 мільёнаў рублёў); перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў.
Цяпер ён знаёміцца з матэрыяламі справы. Яму пагражае да 12 гадоў калоніі.
На Георгія Саракашыша, былога дырэктара санаторыя «Беларусь» у Сочы, надзелі кайданкі ў снежні 2012 у Мінску. Арышт праводзіў КДБ. Чытайце падрабязней пра справу: «За што расіяне сядзяць у беларускай турме?»