28 красавіка ў Клубе пісьменнікаў Літвы адбудзецца літаратурны вечар, прысвечаны выхаду зборніка Алеся Разанава ў літоўскіх перакладах Альмы Лапінскене, а таксама п’есы «Клеменс» літоўскага драматурга Казіса Саі ў перастварэнні на беларускую. З удзелам аўтараў і перакладчыкаў.

Вільня, К.Sirvydo 6 (гэта ля праспекта Гедыміна). Пачатак а 18-й. Уваход – вольны.

Пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Літвы і Літаратурнага Дома «Логвінаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0