Кірроўца, па віне якога ў Віцебску загінуў сямігадовы хлопчык, прысуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Вырак суда Першамайскага раёна Віцебска быў абвешчаны 22 красавіка. Раней планавалася, што вердыкт суда будзе вядомы днём раней.
22 снежня 2013 года каля 22.00 на вуліцы Горкага ў Віцебску быў учынены наезд на сямігадовае дзіця.
Хлопчык выходзіў з трамвая, які стаяў на абазначаным прыпыначным пункце. Ад атрыманых траўм дзіця памёрла ў бальніцы.
Вадзіцель, як высветлілася пазней, быў у стане алкагольнага ап'янення і ўцёк з месца здарэння.
У выніку спецплана «Перахоп» вадзіцель быў затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. У дачыненні да яго УСК была распачата справа на падставе ч. 4 арт. 317 КК (парушэнне правіл дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
Гэта першая крымінальная справа, накіраваная ў суд у Віцебскай вобласці пасля таго як набыў моц закон «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення».