У сераду 23 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы адразу ўсе асноўныя валюты умацаваліся да беларускага рубля.
Так, курс даляра вырас на 10 рублёў да 9970 беларускіх рублёў.
З пачатку месяца даляр вырас ужо на 90 рублёў, а з пачатку года на 450 рублёў.
Курс еўра вырас на 30 рублёў да 13 770 беларускіх рублёў.
Гістарычнага максімум курсу еўра дасягнуў 11 красавіка 2014 — 13 790 беларускіх.
Курс расійскага рубля падрос на 0,5 рубля да 279,5 беларускага.
З пачатку месяца курс расійскага рубля вырас на 2,0 рубля, а з пачатку года знізіўся на 10,5 (мінус 3,79%).