«У сёлетнім пасланні кіраўніка Беларусі парламенту і беларускаму народу шмат было сказана пра незалежнасць і пагрозы для яе, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Руху».
«Мы лічым, што адна з пагрозаў палягае ў расколатасці беларускага грамадства. Супрацьстаяць знешнім рызыкам без шырокай падтрымкі народу немагчыма. Гарантам абароны і ўмацавання незалежнасці ёсць не адна кіруючая асоба, а ўсе беларусы! Мэта Маршу Незалежнасці – публічнае выказванне падтрымкі ідэі мацаванння незалежнасці Беларусі, а таксама канстытуцыйнага палажэння пра нейтралітэт».
Меркаваная дата акцыі — 14 мая.
Шэсце запланавана ад пляцоўкі каля Нацыянальнай бібліятэкі па праезнай частцы праспекту Незалежнасці да плошчы Незалежнасці з далейшым правядзеннем там мітынгу.