Беларусь з 1 мая ўводзіць ліцэнзаванне імпарту піва з-за межаў Мытнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №365 ад 18 красавіка 2014 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Цяпер, адзначылі ў канцэрне «Белдзяржхарчпрам», імпартнае піва не ліцэнзуецца. Паводле пастановай, імпарт безалкагольнага і соладавага піва, што класіфікуюцца кодамі 2202 90 100 1 і 2203 00 адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці МС, у Беларусь з-за межаў адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза будзе ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях. Выдаваць іх будзе Міністэрства гандлю па ўзгадненні з канцэрнам «Белдзяржхарчпрам».
Парадак выдачы ліцэнзій будзе аналагічным устаноўленаму пагадненню аб правілах ліцэнзавання ў сферы знешняга гандлю таварамі ад 9 чэрвеня 2009 года ў дачыненні да тавараў, да якіх прымяняюцца забароны ці абмежаванні на ўвоз ці вываз дзяржавамі — членамі Мытнага саюза ў рамках Еўразійскай эканамічнай супольнасці ў гандлі з трэцімі краінамі, з улікам асаблівасцяў гэтай пастановы.